Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джымі Картэр прыбыў у КНДР


Былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр прыбыў сёньня ў КНДР. Пра гэта паведамляюць паўночнакарэйскія дзяржаўныя СМІ. Зь іх інфармацыі стала вядома, што на лётнішчы Пхэньяну Картэра сустракаў прадстаўнік КНДР на міжнародных перамовах у пытаньні паўночнакарэйскай ядзернай праграмы Кім Кі Гван.

Амэрыканскія чыноўнікі кажуць, што Картэр прыбыў у Пхэньян, каб паспрабаваць вызваліць амэрыканца Айджалона Гомеса, якога ў красавіку асудзілі на восем гадоў турмы паводле абвінавачваньня ў незаконным перасячэньні мяжы паміж Кітаем і КНДР. Аднак, ні Белы дом, ні Дзярждэпартамэнт ЗША, ні прадстаўнікі Картэра не камэнтуюць мэты візыту былога амэрыканскага прэзыдэнта ў Паўночную Карэю.

У мінулым месяцы дзяржаўныя СМІ КНДР паведамлялі пра спробу Гомеса скончыць жыцьцё самагубствам.
XS
SM
MD
LG