Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дагестане забілі 5 падазраваных баявікоў


Афіцыйна паведамляецца, што пяць падазраваных баявікоў былі забітыя ў перастрэлцы з міліцыянтамі ў Дагестане. Міністэрства ўнутраных справаў гэтай аўтаномнай рэспублікі Расеі паведаміла, што ўзброеныя мужчыны адкрылі агонь па міліцыянтах, калі тыя спынілі іхні аўтамабіль на кантрольна-прапускным пункце для праверкі дакумэнтаў. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хасав'юрт, што недалёка ад Чачэніі, увечары ў аўторак.


Міліцыянты не пацярпелі.

XS
SM
MD
LG