Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі імкліва растуць цэны на харчаваньне


З прычыны засухі ў Расеі пачаўся імклівы рост цэнаў на харчовыя тавары. Кіраўніцтва РФ даручыла Фэдэральнай антыманапольнай службе весьці ў апэратыўным рэжыме маніторынг дынамікі цэнаў на асноўныя прадукты харчаваньня на ўнутраным рынку і пры ваыяўленьні выпадкаў парушэньня заканадаўства прымаць адпаведныя захады.

Тым часам па ўсёй краіне, улучна з Масквой і Пецярбургам, пачала зьнікаць з крамаў грэчка. СМІ паведамляюць пра пачатак адгрузкі грачаных крупаў у Расею з Кітаю.
XS
SM
MD
LG