Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У страляніне ў Бэйруце загінулі 2 чалавекі


У Бэйруце, сталіцы Лібану, як найменей два чалавекі загінулі ў выніку ўзброенай сутычкі прыхільнікаў радыкальнай шыіцкай групоўкі "Хезбалах" і сяброў суніцкага руху "Аль-Ахбаш". Паведамляецца, што ў аўторак увечары бакі пачалі страляніну, у тым ліку з гранатамётаў. Загінулі прадстаўнік групоўкі "Хезбалах" і актывіст суніцкага руху.

Пасьля інцыдэнту групоўкі зрабілі сумесную заяву пра тое, што прычынай сутычкі стаў асабісты канфлікт, а не палітычныя ці рэлігійныя погляды яе ўдзельнікаў.
XS
SM
MD
LG