Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС заклікае байкатаваць перамовы зь Ізраілем


Лідэр палестынскай ісламскай групоўкі ХАМАС Халід Мэшаль, які жыве ў Сырыі, заклікаў кіраўнікоў Ярданіі і Эгіпту байкатаваць ізраільска-палестынскія мірныя перамовы ў Вашынгтоне.
Пачатак новага раўнду перамоваў заплянаваны на 2 верасьня. На іх запрошаныя прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак і кароль Ярданіі Абдула.

Выступаючы ў аўторак у Дамаску, лідэр ХАМАС заявіў, што кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас "занадта слабы" і можа пайсьці на саступкі Ізраілю, якія "паставяць пад пагрозу справу палестынцаў".

На перамовах у Вашынгтоне плянуецца абмеркаваць найважнейшыя пытаньні ўрэгуляваньня канфлікту на блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG