Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нобэлеўскі ляўрэат прадказвае аднаўленьне рэцэсіі ў ЭЗ


Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Джозэф Сьцігліц прагназуе, што эканоміка Эўразьвязу рызыкуе ізноў увайсьці ў фазу спаду, паведамляе аналітычны бюлетэнь Bloomberg. Сьцігліц мяркуе, што скарачаючы інвэстыцыі і працоўныя месцы дзеля паляпшэньня паказьнікаў дзяржаўнага дэфіцыту – урады эўрапейскіх краінаў "лезуць у пятлю."

Тым часам рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's зьнізіла, у сувязі з высокімі дзяржвыдаткамі, рэйтынг Ірляндыі і зьмяніла доўгатэрміновы прагноз па гэтай краіне на "нэгатыўны". Ірляндыя, Італія, Гішпанія, Партугалія і Грэцыя зьяўляюцца, на думку экспэртаў, "слабым месцам" Эўразьвязу, адкуль абвастрэньне эканамічных праблемаў можа "перакінуцца" на астатнія краіны блёку.
XS
SM
MD
LG