Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Конуэй лічыць, што аўганская місія зацягнецца


Камандуючы корпусам марской пяхоты ЗША генэрал Джэймс Конуэй заявіў, што, магчыма, пройдзе яшчэ некалькі гадоў, перш чым амэрыканскія марскія пехацінцы змогуць пакінуць Аўганістан назаўсёды. Конуэй, які нядаўна наведаў Аўганістан сказаў, што ён хоча падрыхтаваць вайскоўцаў да таго, што тут прыйдзецца застацца і пасьля плянаванай даты вываду войскаў у ліпені 2011-га году. Генэрал спаслаўся на зьвесткі выведкі, што ваеўнікі Талібану натхнёныя мяркуемым вывадам амэрыканскіх войскаў. Словы Конуэя былі першай заявай з вуснаў амэрыканскіх военачальнікаў, якая карэктуе плян, абвешчаны раней Баракам Абамам.

XS
SM
MD
LG