Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове арыштавалі кантрабандыстаў з уранам


У адным з гаражоў Кішынёва паліцыя знайшла амаль два кіляграмы радыеактыўнага ўрану –238. Як паведаміў прэсавы сакратар МУС Малдовы, Кірыл Моцпан, асобы, якія прывезьлі радыеактыўнае рэчыва ў краіну кантрабандай спрабавалі прадаць яго за 9 мільёнаў эўра. У часе папярэдняга сачэньня паліцыя набыла каля граму рэчыва і накіравала яго ў ЗША на экспэртызу. Там пацьвердзілася, што рэчыва з’яўляецца ўранам –238. Затрыманы падчас арышту ўран зьмешчаны ў спэцыяльны кантэйнер і знаходзіцца пад аховай. Паведамляецца, што двое з удзельнікаў злачыннай групоўкі з’яўляюцца былымі супрацоўнікамі МУС.
XS
SM
MD
LG