Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ісламісты ў Самалі штурмуюць гатэль з дэпутатамі парлямэнту


Ісламскія ваяўнікі сёньня штурмавалі гатэль у сталіцы Самалі Магадышу, дзе знаходзіліся самалійскія ўрадоўцы. У выніку штурму было забіта як найменей 15 чалавек, сярод іх некалькі дэпутатаў самалійскага парлямэнту.

Штурм адбыўся на другі дзень апэрацыі радыкальнай ісламісцкай групоўкі “Аш-Шабаб” супраць урадавых сілаў у Магадышу. У панядзелак у выніку сутычак загінула больш за 20 цывільных асобаў і больш за 90 былі параненыя.

Групоўка “Аш-Шабаб”, якая цьвердзіць, што мае сувязь з “Аль-Каідай”, ставіць сабе за мэту зьвяржэньне празаходняга ўраду краіны.
XS
SM
MD
LG