Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Януковіча з незалежнасьцю Ўкраіны


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным сьвятам - Днём Незалежнасьці.

Пра гэтра БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Гэта дата стала паваротнай вяхой у гісторыі Украіны, замацавала імкненьні ўкраінскага народа да нацыянальнага адраджэньня, духоўнай свабоды і культурнага ўздыму", - гаворыцца ў віншаваньні.

"Цьвёрда перакананы, што адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай будуць і ў далейшым разьвівацца ў духу стратэгічнага партнэрства, грунтуючыся на прынцыпах узаемнага даверу і падтрымкі", -- падкрэсьліў Аляксандр Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG