Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Найпрыгажэйшая жанчына сьвету – мэксыканка


22-х гадовая мэксыканка была абраная найпрыгажэйшай жанчынай сьвету. Цырымонія фіналу найпрэстыжнейшага ў сьвеце конкурсу прыгажосьці прайшоў у панядзелак увечары ў амэрыканскім горадзе Лас-Вэгас.

Тытул "Місс Сусьвету" заваявала Хімэна Наварэтэ з Мэксыкі. Другой віцэ-міс стала Ендзі Філіпс зь Ямайкі, трэцяе месца – у аўстралійкі Джэсынты Кэмпбэл.

Папярэднія два гады пераможцамі конкурсу станавіліся прадстаўніцы Вэнэсуэлы.
XS
SM
MD
LG