Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня – Дзень незалежнасьці Ўкраіны


Украіна адзначае сёньня 19-я ўгодкі незалежнасьці. Украінскі парлямэнт прыняў акт аб незалежнасьці 24 жніўня 1991 году, пасьля таго, як на пачатку месяца адбыўся путч ГКЧП, які ледзьве ня зрынуў тагачаснага прэзыдэнта Савецкага Саюзу Міхаіла Гарбачова.

На рэфэрэндуме аб незалежнасьці ў сьнежні таго ж году ўкраінскія выбарцы пераважнай большасьцю ўхвалілі гэтае рашэньне.

Дзяржсакратарка ЗША павіншавала краіну з Днём незалежнасьці, заявіўшы, што ўкраінцы і амэрыканцы падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасьці. Заканадаўцы БССР прынялі дэклярацыю незалежнасьці амаль на месяц раней - 27 ліпеня 1991.
XS
SM
MD
LG