Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жалоба ў Ганконгу па забітых на Філіпінах турыстах


8 турыстаў з Ганконгу загінулі падчас апэрацыі па вызваленьні закладнікаў у сталіцы Філіпін Маніле.
Былы паліцыянт 55-гадовы Ранальда Мэндоза захапіў пасажырскі аўтобус з турыстамі. Мэндоза пратэставаў супраць свайго незаконнага, на ягоную думку, звальненьня. Пасьля 12 гадзінаў перамоваў спэцназ пачаў штурм, пасьля таго, як у аўтобусе прагучалі стрэлы.
Мэндоза быў застрэлены снайпэрам. Сямёра закладнікаў выжылі, некаторыя зь іх параненыя, адзін у крытычным стане. Падчас перамоваў Мэндоза выпусьціў 9 закладнікаў.
Заўтра ў Ганконгу – аднадзённая жалоба па загібых.
XS
SM
MD
LG