Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАЧНУЦЦА ДАЖДЖЫ...


...але далей будзе цёпла: 16-24 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску знаходзіцца дакладчык Рады Эўропы па Беларусі Сініка Хурскайнэн.

А 17.00 гадзіне ў малой залі Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасьці, 47) адбудзецца адкрыцьцё выставы графікі Ігара Сухарукава "АКВАРЭЛЬ. ГАРАДЗКІ ПЭЙЗАЖ".

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Люксэмбургу Жан-Клёд Юнкер сустракаецца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у Сочы.

У Брэдстэне ў Даніі пачынаецца двухдзённая эўрапейская канфэрэнцыя, прысьвечаная выкарыстаньні энэргіі ветру.

У Лёндане адкрываюць для наведнікаў былую кватэру славутага рок-гітарыста Джымі Гэндрыкса — гэта адна з імпрэзаў, прымеркаваных да адзначэньня 40-х угодкаў сьмерці гітарыста.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1654 адбылася бітва пад Шапялевічамі. Гэта быў самы пачатак вайны Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага. Пад Шапялевічамі 10 тысяч абаронцаў Януша Радзівіла спрабавалі стрымаць 100-тысячнае войска расейскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта была першая вайсковая параза вялікага гетмана Радзівіла. Паранены, ён мусіў лясамі прабірацца ў тыл краіны. Неўзабаве ўся тэрыторыя сучаснае Беларусі была акупаваная войскам маскоўскага цара. Разгарнулася самая страшная вайна ў беларускай гісторыі, калі ў жывых застаўся толькі кожны другі насельнік краіны. За савецкім часам гістарычныя факты маскоўскай агрэсіі ў Беларусі старанна хаваліся. Таму ня дзіўна, што сваю кнігу пра тыя падзеі гісторык Генадзь Сагановіч назваў "Невядомая вайна".

У 1899 нарадзіўся аргентынскі пісьменьнік Хорхэ Луіс Борхэс (пам. 1986).

У 1948 нарадзіўся францускі кампазытар электроннай музыкі Жан-Мішэль Жар. Сусьветную вядомасьць прынёс Жару альбом "Oxygene" (1976).

У 1990 памёр расейскі пісьменьнік Сяргей Даўлатаў (нар. 1941).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Ўкраіны.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Палякі ўсё ж сышлі першыя". (http://www.svaboda.org/content/transcript/1806514.html)

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я сьцьвярджаю, што Бібліятэка бязьмежная"
— Хорхэ Луіс Борхэс, з "Бабілёнскай бібліятэкі" (1941), аднаго зь ягоных найбольш вядомых апавяданьняў
XS
SM
MD
LG