Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дэмакраты заклікалі адмовіцца ад помнікаў сталіністам


Мэмарыял Катынь

Мэмарыял Катынь

23 жніўня актывісты беларускіх дэмакратычных арганізацый наведалі мэмарыял Катынь пад Смаленскам, дзе 70 гадоў таму былі расстраляныя болей за 20 тысяч польскіх грамадзянаў. Актывісты прынялі зварот да краінаў АБСЭ, у якім заклікалі грамадзянаў дамагацца перайменаваньня гарадоў, якія носяць імёны адказных за расстрэл у Катыні дзеячаў сталінскага рэжыму, а таксама дэмантажу помнікаў гэтым дзеячам, якія яшчэ захаваліся ў краінах АБСЭ.

За рашэньне знішчыць польскіх грамадзянаў акрамя Іосіфа Сталіна падпісаліся:
  • Лаўрэнці Берыя
  • Лазар Кагановіч
  • Клімэнт Варашылаў
  • Анастас Мікаян
  • Міхаіл Калінін
  • Вячаслаў Молатаў

Некаторым з гэтых дзеячоў дагэтуль стаяць помнікі ў Расеі, Беларусі, Армэніі і Грузіі.

У Расеі абласны горад Калінінград носіць імя Міхаіла Калініна, у Армэніі стаяць помнікі Анастасу Мікаяну, ў Грузіі – Іосіфу Сталіну. У Беларусі шмат у якіх градах ёсьць вуліцы Калініна, а Менску на адной з цэнтральных плошчаў ўсталяваны ягоны помнік.

Аўтары ініцыятывы назвалі захаваньне гэтых назваў і помнікаў "зьдзекам над памяцьцю ахвяр сталінізму".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG