Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны: захопнік застрэлены, закладнікі жывыя


Скончылася драма з закладнікамі ў сталіцы Філіпінаў Маніле. Байцы філіпінскага спэцназу застрэлілі былога паліцыянта 55-гадовага Ранальда Мэндоза, які захапіў пасажырскі аўтобус з турыстамі з Ганконгу. Мэндоза пратэставаў супраць свайго незаконнага, на ягоную думку, звальненьня. Пасьля некалькіх гадзінаў перамоваў нападнік адпусьціў 7 чалавек – трох жанчынаў, трое дзяцей, і старога мужчыну. Праз 12 гадзінаў перамоваў спэцназ пачаў штурм, пасьля таго, як у аўтобусе прагучалі стрэлы. Многія сусьветныя тэлекампаніі вялі прамы рэпартаж з месца падзеі. Як выглядае з тэлекадраў, большасьць закладнікаў жывыя
XS
SM
MD
LG