Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпінская паліцыя пачала штурм аўтобусу з закладнікамі


У сталіцы Філіпін Маніле паліцыя вырашыла ўзяць штурмам аўтобус, дзе ў закладнікаў застаюцца звыш 10 чалавек. Апэрацыя пачалася пасьля таго, як у аўтобусе прагучалі стрэлы.

Многія сусьветныя тэлекампаніі вядуць жывы рэпартаж з месца падзеі

Аўтобус з турыстамі з Ганконгу захапіў сёньня былы філіпінскі паліцыянт. Улады паведамляюць, што ў аўтобусе знаходзіліся каля 25 чалавек, у асноўным – турысты з Ганконгу. Захопнік узброены аўтаматам. Нядаўна ён быў звольнены з паліцыі, нібыта, за злачынствы і перавышэньне паўнамоцтваў. Пасьля некалькіх гадзінаў нападнік адпусьціў 7 чалавек – трох жанчыны, трое дзяцей, і старога мужчыну.
XS
SM
MD
LG