Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень памяці пра ахвяры гандлю людзьмі


«Бітва на Санта-Дамінга», карціна Януарыя Сухадольскага, які паказвае сутыкненьне паміж польскімі войскамі на французскай службе і гаіцянскімі паўстанцамі.

«Бітва на Санта-Дамінга», карціна Януарыя Сухадольскага, які паказвае сутыкненьне паміж польскімі войскамі на французскай службе і гаіцянскімі паўстанцамі.

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю людзьмі. Дзень быў устаноўлены ЮНЭСКО ў памяць паўстаньня рабоў Сан-Дамінга і Гаіці ў 1791 годзе, якое паклала пачатак ліквідацыі тагачаснай сыстэмы рабства.

Нягледзячы на тое, што рабства было адменена і асуджана на міжнародным узроўні, яно існуе і сёньня ў новых формах ды закранае мільёны людзей, у асноўным, жанчын і дзяцей, ва ўсім сьвеце. "Новы гандаль людзьмі" стаў адной з самых вострых праблемаў сучаснасьці.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША штогод накіроўвае ў Кангрэс справаздачу аб намаганьнях замежных урадаў па ліквідацыі цяжкіх формаў гандлю людзьмі. У сёлетнай справаздачы, апублікаванай у чэрвені, даецца ацэнка становішча па гэтым пытаньні ў 175 краінах.

Беларусь у гэтай справаздачы, як і летась, патрапіла ў лік краінаў "2-га ўзроўню" — гэта значыць, такіх, у якіх становішча ня цалкам адпавядае прадугледжаным заканадаўствам ЗША мінімальным стандартам у галіне процідзеяньня гандлю людзьмі, але ўрады якіх прыкладаюць значныя высілкі ў гэтым напрамку.

У справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША сьцьвярджаецца, між іншым, што "Беларусь зьяўляецца краінай паходжаньня, краінай прызначэньня і краінай транзыту для жанчын, мужчын і дзяцей, якія прадаюцца з Беларусі ці празь Беларусь у Расею, Нямеччыну, Польшчу, ды іншыя эўрапейскія краіны, Турцыю, Ізраіль, Ліван ды Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ў мэтах камэрцыйнай сэксуальнай эксплюатацыі ці прымусовай працы. Таксама ёсьць інфармацыя пра тое, што жанчыны зь беларускіх сем'яў зь нізкім даходам былі змушаныя да заняткаў прастытуцыяй у Менску".
XS
SM
MD
LG