Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У ініцыятыўную групу па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва запісалася каля тысячы чалавек.

"Аснова ініцыятыўнай групы — сябры Партыі БНФ. Яны больш адказна будуць падыходзіць да збору подпісаў", — заявіў Кастусёў журналістам 23 жніўня.

Ён таксама дадаў, што ў ініцыятыўную групу павінна ўвайсьці каля дзьвюх тысячаў чалавек.

Рыгор Кастусёў вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад Партыі БНФ 29 траўня на 13-м пазачарговым зьезьдзе партыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG