Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Русский Newsweek: У 2011 Расея пачне эканамічную блякаду Беларусі


"Вайна паміж Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Аляксандрам Лукашэнкам дасягнула кульмінацыі: Масква і Менск рыхтуюцца да эканамічнай блякады Беларусі" — піша Русский Newsweek, аналізуючы цяперашні стан расейска-беларускіх дачыненьняў.

Ніжэй падаем некалькі ўрыўкаў з артыкула "Переговорное расстройство", апублікаванага на сайце расейскага часопіса:

"Расея і Беларусь ужо амаль паўтара месяца вядуць вайну нэрваў, і да сьнежня яна ня скончыцца. Першая атака была праведзена з Масквы: 4 ліпеня тэлеканал НТВ паказаў дакумэнтальны фільм «Хросны бацька». На наступны дзень Мядзьведзеў і Лукашэнка прыляцелі ў Астану на саміт ЭўрАзЭС і заадно павіншавалі Назарбаева зь днём нараджэньня. І тут адбыўся канчатковы разрыў. У асабістай гутарцы з Назарбаевым, успамінае блізкая да МЗСу крыніца, моцна пакрыўджаны Лукашэнка сказаў нешта абразьлівае ў адрас расейскага прэзыдэнта. Назарбаеў тут жа ўсё перадаў Мядзьведзеву, а сам з тых часоў з Лукашэнкам ня размаўляе. У Маскве таксама вырашылі: гэта апошняя кропля.

Пачалася вайна на зьнішчэньне. Крыніца ў Крамлі распавядае, што на адной з нарадаў Мядзьведзеў сфармуляваў новы падыход да Лукашэнкі прыкладна так: "Зь ім цяпер будзем, як з Юшчанкам»".

(...)

Барацьба зь беларускім лідэрам, мяркуючы па ўсім, пойдзе па звыклым сцэнары. У ноч на 1 студзеня 2011 года канчаецца чарговы газавы кантракт паміж Масквой і Менскам, а значыць, зноў пачнецца газавая вайна. У Белым доме, распавядае крыніца Newsweek'a ва ўрадзе, палічылі: Беларусь ніяк ня зможа закрыць дзірку ў сваім бюджэце, якая ўтворыцца ўжо ў першым квартале 2011 года. І тут — пра гэта нібыта міністар фінансаў Аляксей Кудрын ўжо далажыў прэзыдэнту на адной з нарадаў — трэба будзе проста не паддавацца на просьбы даць у доўг, а за транзыт плаціць маленькімі порцыямі і з затрымкай".

(...)

"Лукашэнка, вядома, разумее, што лёгка захавае ўладу на выбарах, але вымушаны думаць, што яму рабіць далей — і ўжо вельмі хутка, калі з-за эканамічнай блякады ў Беларусі наступіць сапраўдны эканамічны крызыс. Крыніца ў Мінску распавяла Newsweek'у, што брытанскі кансультант Лукашэнкі Тымаці Бэл ужо раіць яму самому ажыцьцявіць апэрацыю «пераемнік» — напрыклад, перадаць уладу сыну Віктару, сябру Савета бясьпекі Беларусі і памочніку прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы".

Поўнасьцю артыкул чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG