Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нью-Ёрку прайшлі акцыі за і супраць будаўніцтва мячэці


У Нью-Ёрку ў нядзелю прайшлі акцыі прыхільнікаў і праціўнікаў меркаванага будаўніцтва мячэці непадалёк ад разбураных у выніку тэрактаў 11 верасьня 2001 года вежаў Сусьветнага гандлёвага цэнтра. У акцыях з абодвух бакоў удзельнічалі сотні чалавек. Паліцыі ўдалося не дапусьціць сутыкненьняў паміж удзельнікамі мітынгаў.

Стоячы літаральна ў двух кроках адзін ад аднаго, падзеленыя толькі паліцэйскімі кардонамі, адны трымалі плякаты "Не мячэці, нічога не выйдзе". Іншыя крычалі: "Скажам няма расісцкіх страхам". Ісламскі культурны цэнтар і мячэць група забудоўшчыкаў прапанавала разьмясьціць у двух кварталах ад месца тэрактаў.
XS
SM
MD
LG