Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маніле выпушчаныя 7 закладнікаў з захопленага аўтобусу


Былы філіпінскі паліцыянт захапіў у сталіцы, Маніле, аўтобус з турыстамі з Ганконгу. Улады паведамляюць, што ў аўтобусе знаходзіліся каля 25 чалавек, у асноўным – турысты з Ганконгу. Захопнік узброены аўтаматам. Нядаўна ён быў звольнены з паліцыі, нібыта, за злачынствы і перавышэньне паўнамоцтваў. Пасьля некалькіх гадзінаў нападнік адпусьціў 7 чалавек – трох жанчыны, трое дзяцей, і старога мужчыну. Байцы спэцназу атачылі паркоўку, на якой стаіць аўтобус, і працягваюць перамовы.
XS
SM
MD
LG