Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША гатовыя аднавіць баявую місію ў Іраку


Ачольнік амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў Іраку заявіў, што мясцовыя войскі гатовыя пераняць на сябе адказнасьць за бясьпеку ў краіне. У інтэрвію тэлеканалу CNN генэрал Рэй Адыерна заявіў, што баявая місія ЗША можа вярнуцца ў выпадку паразы мясцовых сілаў бясьпекі, або калі паміж імі пачнецца ўнутраны канфлікт.

У жніўні ЗША афіцыйна завяршылі баявую місію ў Іраку і пачалі вывад войскаў. Да канца наступнага году абмежаваны амэрыканскі кантынгент будзе выконваць кансультатыўныя функцыі пры ірацкіх сілах бясьпекі і ахоўваць неваенныя апэрацыі ЗША ў краіне.
XS
SM
MD
LG