Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане пагроза новай паводкі


Пакістан падзякаваў міжнароднай супольнасьці за больш, чым 800 мільёнаў даляраў, сабраных для дапамогі пацярпелым ад катастрафічнай паводкі ў гэтай краіне. Міністар замежных спраў Пакістану Мэхмуд Курэшы назваў гэты паказьнік салідарнасьці - абнадзейвальным, улічваючы наступствы эканамічнай рэцэсіі ў краінах Захаду і насьцярожанае стаўленьне зь іх боку да пашырэньня сваіх донарскіх абавязаньняў.

Тым часам воды ракі Інд у Пакістане дасягнулі небясьпечна высокага ўзроўню, пагражаючы чарговым разьлівам. Дзясяткі тысяч жыхароў правінцыі Сінд пакінулі свае дамы, каб перабрацца на ўзвышшы.
XS
SM
MD
LG