Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чылі: шахцёры Сан-Эстэбану перажылі абвал


У Чылі, 33 шахцёры, якія больш за два тыдні знаходзяцца пад завалам, даслалі зьвестку, што яны ўсё яшчэ жывыя. 5-га жніўня, калі рабочыя працавалі на глыбіні 450 мэтраў, на шахту абрынулася скала.

У нядзелю выратавальнікі спусьцілі зонд на глыбіню 750 мэтраў і, выцягнуўшы, знайшлі там цыдулку з паведамленьнем, што ўсе шахцёры жывыя і знаходзяцца разам у аварыйным сховішчы. Ім, аднак, прыйдзецца правесьці пад зямлёй яшчэ да чатырох месяцаў, перш, чым выратавальнікі здолеюць прасьвідраваць новую шахту. Адміністрацыя распрацоўвае плян забесьпячэньня шахцёраў вадой, ежай і кіслародам.
XS
SM
MD
LG