Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі прэм’ер выказаўся за палітычныя рэформы


Прэм’ер-міністар КНР Вэнь Цзябао заклікаў да правядзеньня ў Кітаі палітычных рэформаў, якія павінны забясьпечыць стабільнасьць разьвіцьця эканомікі.

Прэм’ер адзначыў, што без палітычнай рэструктурызацыі Кітай можа не дасягнуць пастаўленых мэтаў мадэрнізацыі. Ён выказаўся за адмову ад канцэнтрацыі ўлады ў адных руках, стварэньне сыстэмы кантролю людзей за дзейнасьцю ўраду. Вэнь Цзябао сказаў, што рэформы і адкрытасьць – адзіны шлях да росквіту краіны. Пры гэтым ён не прывёў мадэляў канкрэтных палітычных пераўтварэньняў.
XS
SM
MD
LG