Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У цэнтры Масквы адбываецца мітынг


У Маскве на Пушкінскай плошчы адбываецца акцыя салідарнасьці з абаронцамі падмаскоўнага хімкінскага лесу. Арганізатары падавалі заяву на правядзеньне мітынгу-канцэрту з удзелам вядомых расейскіх выканаўцаў, але быў дазволены толькі мітынг.

Перад удзельнікамі акцыі выступіў лідэр групы ДДТ Юры Шаўчук, які сьпяваў без гукаўзмацняльнай апаратуры. Праваабаронца Леў Панамароў быў затрыманы міліцыяй на падыходзе да плошчы, якая ачэпленая міліцыяй і АМАПам.

Актывісты руху ў абарону Хімкінскага лесу спрабуюць супрацьстаяць вырубцы дрэваў дзеля будаўніцтва платнай аўтамабільнай трасы Масква-Пецярбург.

XS
SM
MD
LG