Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране распрацаваны новы бамбардзіроўшчык


У Іране ў прысутнасьці прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінеджада прадстаўлены першы ў краіне беслотны бамбардзіроўшчык дальняга радыюсу дзеяньня. Выступаючы на цырымоніі, Ахмадзінеджад заўважыў, што адна з мэтаў такога бамбардзіроўшчыка – магчымасьць нанясеньня прэвэнтыўных удараў па тых, хто рыхтуе, як ён выказаўся, агрэсію супраць Ірану.

Новы самалёт быў прадстаўлены праз дзень пасьля запуску першай іранскай АЭС у Бушэры, якая была пабудаваная пры ўдзеле Расеі. Улады Ізраіля скрытыкавалі гэтую падзею. Член кабінэту міністраў Ізраіля Даніэль Гершковіц сказаў: “Я думаю, што Іран – гэта ня толькі пагроза дзяржаве Ізраіль, але і ўсяму сьвету, усім свабодным краінам”.

Ізраіль і заходнія краіны абвінавачваюць Тэгеран у імкненьні распрацаваць ядзерную зброю. У Іране заяўляюць пра выключна мірны характар ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG