Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан. 14 ахвяраў гвалту


Ва Аўганістане 14 чалавек сталі ў нядзелю ахвярамі сутыкненьняў і іншых актаў гвалту.

У правінцыі Фарьяб, па паведамлеьнні мясцовых уладаў, на міне падарваўся аўтамабіль, у якім ехаў аўганскі афіцэр і яшчэ чатыры чалавекі. Усе яны загінулі.

На ўсходзе Аўганістана пры выбухах загінулі двое вайскоўцаў сілаў НАТА.

На поўдні краіны, у правінцыях Гільмэнд і Кандагар, адбылося некалькі сутыкненіняў, ахвярамі якіх сталі 7 чалавек, у тым ліку дзве мірныя жыхаркі і некалькі ваеўнікоў.


XS
SM
MD
LG