Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары амэрыканскага гораду Ўокеган віншуюць з 90-гадовым юбілеем свайго знакамітага земляка - пісьменьніка-фантаста Рэйманда Дугласа "Рэя" Брэдбэры, паведамляе газета "Чыкага Сан-Таймс". Сьвяточныя мерапрыемствы пачнуцца ў нядзелю, і будуць праходзіць на працягу ўсяго наступнага тыдня.

Юбіляру падараць сьвяточны торт і шклянку ліманаду. У публічнай бібліятэцы гораду пройдуць чытаньні яго кніг, паведамляе "Інтэрфакс".

Жыхары і наведвальнікі гораду зробяць экскурсію па месцах, дзе прайшло дзяцінства Р. Брэдбэры і яго станаўленьне як пісьменьніка. У прыватнасьці, яны праедуць міма дому, дзе ён нарадзіўся, а таксама наведаюць старажытную бібліятэку Карнэгі, дзе ён адкрыў для сябе сьвет кніг.

У мінулы панядзелак гарадзкі савет прыняў рэзалюцыю, у якой Р. Брэдбэры назвалі "адным з самых знакамітых пісьменьнікаў сярод усіх амэрыканскіх аўтараў 20-га і 21-га стагоддзяў".

Р. Брэдбэры атрымаў сусьветную вядомасьць пасьля публікацыі аповесці "451 градус па Фарэнгейту". Яго называюць адным з лепшых пісьменьнікаў-фантастаў і заснавальнікам многіх традыцый жанру. Ён зьяўляецца уладальнікам некалькіх узнагародаў у галіне фантастыкі (Небьюла - 1988, Х'юга - 1954), а таксама мноства літаратурных прэмій. У цяперашні час пісьменьнік пражывае ў Лас-Анджэлесе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG