Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква.Затрыманыя ўдзельнікі шэсьця, прысьвечанага Дню сьцяга



У Маскве затрыманыя каля 20 апазыцыянэраў - удзельнікаў акцыі, прысьвечанай Дню дзяржаўнага сьцягу.

У ліку затрыманых - сустаршыня руху "Салідарнасьць" Барыс Нямцоў і кіраўнік яго маскоўскага аддзяленьня Міхаіл Шнэйдэр.

Актывісты вырашылі пранесьці расейскі сьцяг па Новым Арбаце, нягледзячы на тое, што ўлады далі дазвол толькі на пікет.

Барыс Нямцоў у інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што сваім шэсьцем яны мелі намер выказаць павагу да сваёй краіны і яе сьцяга, яны нікому пры гэтым не заміналі.

Дзень дзяржаўнага сцяга быў усталяваны ў Расеі ў 1991 годзе пасьля жнівеньскага путчу, калі ў Маскве наўзамен дзяржаўнага сымбалю СССР - чырвонага палотнішча з сярпом і молатам - упершыню быў узьняты трохкаляровы расейскі сьцяг.

XS
SM
MD
LG