Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Кітая і КНДР – паводка


Тысячы людзей эвакуяваныя ў Кітаі і Паўночнай Карэі з-за раьзліву памежнай ракі Ялуцзян.

Паведамляецца, што свае дамы былі вымушаныя пакінуць больш за 90 тысяч жыхароў кітайскага партовага гораду Даньдун. 4 чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак.

На другі баку мяжы эвакуююць насельніцтва горада Сіныйджу і прылеглых мясцовасьцяў. Паводле паведамленьня дзяржаўных СМІ КНДР, да эвакуацыі прыцягнутае войска. Паведамляецца, што многія раёны гораду затопленыя, эвакуяваныя больш за 5 тысячаў чалавек. Дадзеных аб ахвярах няма.

Паводкі ў гэтым годзе закранулі ня толькі паўночныя, але і паўночна-заходнія і цэнтральныя раёны Кітая. Больш за тысячу чалавек загінулі ў выніку апоўзьняў, выкліканых праліўнымі дажджамі. Улады называюць паводкі самымі моцнымі за апошнія дзесяцігоддзі.
XS
SM
MD
LG