Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Газпром і Нафтагаз аднавілі перамовы па аб'яднаньні


Газпром і "Нафтагаз Украіны" распачалі новы раўнд перамоваў аб стварэньні сумеснага прадпрыемства, паведамляецца на сайце расейскага канцэрну.

У пятніцу міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка і старшыня рады дырэктараў Газпрому Аляксей Мілер правялі па гэтым пытаньні рабочую сустрэчу ў Маскве.

Аб'яднаць газавыя манаполіі дзьвюх краін прапанаваў увесну прэм'ер міністар Расеі Ўладзімір Пуцін. Ня гледзячы на першапачаткова скептычную рэакцыю афіцыйнага Кіева, перамовы працягваюцца. У ліпені першы віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў ня выключыў, што да канца году бакі могуць прыйсьці па гэтым пытаньні да пагадненьня.
XS
SM
MD
LG