Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя адмяніла ордэр на арышт заснавальніка WikiLeaks


Пракуратура Швэцыі адмяніла выдадзены раней ордэр на арышт заснавальніка выкрывальніцкага інтэрнэт парталу Wikileaks Джуліяна Асанжа. Генэральны пракурор краіны Эва Фіннэ патлумачыла, што, на яе думку, "няма прычынаў меркаваць, што ён зьдзейсьніў згвалтаваньне".

Aпошнімі днямі WikiLeaks і яго заснавальнік апынуліся ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасьці з-за публікацыі на сайце дзясяткаў тысяч сакрэтных урадавых дакумэнтаў аб вайне ў Аўганістане. Акцыя выклікала неадназначную рэакцыю. Пэнтагон абвінаваціў Асанжа ў тым, што ён паставіў пад пагрозу жыцьці шматлікіх людзей.

Камэнтуючы выстаўленыя яму раней абвінавачаньні ў згвалтаваньні і сэксуальных дамагальніцтвах Асанж назваў іх "беспадстаўнымі" і "абуральнымі".
XS
SM
MD
LG