Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14-і гадовая дзяўчынка распачала кругасьветнае плаваньне


14-гадовая грамадзянка Галяндыі – Лаура Дэкер – распачала сёньня ля берагоў Партугаліі адзіночнае кругасьветнае плаваньне. Падарожжа дзяўчынкі на васьмімэтровай прыватнай яхце мае заняць каля двух год. Лаура зьбіраецца стаць наймаладзейшым мараком, які зьдзейсьніў такое падарожжа.

На сёньняшні дзень рэкорд належыць аўстралійцы Джэсыцы Ўотсан, якая завяршыла сваю вандроўку 3 месяцы таму.

Лаура Дэкер зьбіралася выправіцца яшчэ летась, але суд у Галяндыі забараніў ёй гэта, забраўшы права апекі ў яе бацькоў, якія раней пагадзіліся адпусьціць дзяўчынку ў плаваньне. Сёлета было вырашана, што Дэкер да самастойнай навігацыі праз тры акіяны гатовая.
XS
SM
MD
LG