Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Варшава ня будзе падтрымліваць Тбілісі гэтак жа як пры Качыньскім.


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі даў зразумець, што цяпер тбіліскае кіраўніцтва ня зможа разьлічваць на такую ж прыхільнасьць Варшавы, як падчас яго папярэдніка Леха Качыньскага. У інтэрвію выданьню Rzeczpospolita польскі кіраўнік, гаворачы пра запрашэньне грузінскага прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі наведаць з афіцыйным візытам яго краіну, адзначыў, што не паедзе “за мяжу толькі таму, што так захацеў прэзыдэнт Грузіі".

У гэтым жа інтэрвію, кранаючы пытаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, Камароўскі падкрэсьліў, што Польшча павінна адназначна выказацца адносна права ўсіх народаў на незалежнасьць, аднак пры гэтым удакладніў, што яго краіна будзе цьвёрда прытрымлівацца прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі. Камароўскі таксама скрытыкаваў разьмяшчэньне ў Абхазіі расейскага комплексу С-300, але дадаў, што грузінскі бок гэтак жа ня мусіць нарошчваць вайсковую прысутнасць у гэтым рэгіёне.
XS
SM
MD
LG