Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З-за памылак вайскоўцаў НАТО загінулі аўганскія паліцыянты і цывільныя


Трое аўганскіх паліцыянтаў загінулі, некалькі былі параненыя ў пятніцу на поўначы краіны пасьля таго, як па іх быў адкрыты агонь з гэлікоптэраў сілаў кааліцыі.

Паводле паведамленьня камандаваньня НАТО, паліцыянты самі выклікалі паветраную дапамогу пасьля таго, як патрапілі пад агонь ваеўнікоў, аднак гэлікоптэры памылкова абстралялі іх. Камандаваньне таксама прызнала факт гібелі трох цывільных – жанчыны і двух дзяцей – на захадзе Аўганістану, таксама з прычыны памылкі вайскоўцаў міжнародных сілаў падчас апэрацыі супраць ваеўнікоў.
XS
SM
MD
LG