Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гайдукевіч: Прэзыдэнцкія выбары будуць прызначаныя ў сьнежні


Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч

Сёньня ў палацы культуры МТЗ пачаўся кангрэс лібэральна-дэмакратычнай партыі. Адкрыў яго старшыня партыя Сяргей Гайдукевіч.

У праграме кангрэсу абмеркаваньне ўдзелу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта ад ЛДП Сяргея Гайдукевіча ў будучых прэзыдэнцкіх выбарах. На думку Гайдукевіча, выбары будуць прызначаны ў сьнежні бягучага году.

Спадар Гайдукевіч заявіў, што ад сёньня стартуе яго перадвыбарчая кампанія. У ініцыятыўнай групе ўжо 8060 чалавек. Такая каманда здольная сабраць тры мільёны подпісаў за вылучэньне Гайдукевіча кандыдатам ў прэзыдэнты.

"Але столькі ня трэба. Дастаткова аднаго мільёна", - дадаў Гайдукевіч.

У кангрэсе прымаюць удзел каля 700 дэлегатаў. Прысутнічаюць прадстаўнікі замежных амбасадаў.

Партыйныя актывісты, госьці, журналісты атрымалі падарункі – у пакунку з партрэтам Гайдукевіча пляшка гарэлкі таксама з яго партрэтам і друкаваная прадукцыя.

Падрабязнасьці чытайце пазьней

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG