Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эгіпту возьме ўдзел у ізраільска-палетынскіх перамовах


Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак прыняў запрашэньне прэзыдэнта ЗША Барака Абамы наведаць Вашынгтон, каб прысутнічаць на пачатку прамых мірных перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі. Запрашэньне было таксама накіраванае каралю Ярданіі Абдуле II. Аб яго рэакцыі пакуль не паведамляецца.

Чакаецца, што перамовы, галоўная мэтай якіх стварэньне незалежнай палестынскай дзяржавы, пачнуцца ў Вашынгтоне 2 верасьня.
XS
SM
MD
LG