Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Саюзная краіна канчаткова разваліцца"


"Хто вінаваты ў пагаршэньні дачыненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй?" На гэтае пытаньне адказваюць мінакі Берасьця.


Спадар: "Я думаю, што вінаватая Расея. Бо яна дыктуе непрымальныя ўмовы. Тыя ж аўтамабілі, якія ў нас каштуюць таньней. Хто будзе набываць машыну ўдвая даражэй? Навошта нам гэта патрэбна? Варта на Захад ісьці, а не на Ўсход. Праўда, і з Расеяй варта падтрымліваць добрыя стасункі."

Спадар: "Абодва бакі вінаватыя. І Лукашэнка не здаецца, і другі бок вельмі моцны. Лукашэнка высунуў свае ўмовы, а расейцы намагаюцца атрымаць сваё. Гэта датычыцца ўсіх момантаў. Нават падзяліць атамную электрастанцыю ня могуць. Людзі, часам чую, гавораць, што гэтая саюзная краіна разваліцца канчаткова."

Спадар: "Не ведаю дакладна гэтага канфлікту, але думаю, што прычына - гэта газ."



Спадарыня: "Не асабліва ўнікаю ў палітычныя моманты, але часам чую паведамленьні з навінаў. Мне падаецца, што вінаватая Расея, мы не такі кепскі народ, як пра нас кажуць. Мы ніколі ім кепскага не рабілі."

Спадар:
"Палітыкі абедзьвюх краінаў вінаватыя. Але тое, што сапсаваліся адносіны сьведчыць, што старэйшы брат жадае жыць лепш. А вось васалы - малодшыя браты, павінны служыць гэтаму. Таму тут ёсьць праблема, якую варта вырашаць."

Спадар: "Вінаватыя алігархі і прэзыдэнт Расеі, якіх купілі дзесяць разоў запар. Яны нешта тут намагаюцца зрабіць, паставіць нават сваю ўладу."

Спадар:
"Абодва бакі аднолькава вінаватыя. Нельга сказаць, што нехта правільна паступае. Расея жадае нешта тут атрымаць у сваю кішэню. А Лукашэнка не жадае ісьці на саступкі. Вось адсюль і сварка."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG