Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Назіральнікі не выключаюць сымэтрычнага адказу Баку і Анкары


Афіцыйны прадстаўнік МЗС Азэрбайджану Эльхан Палухаў, камэнтуючы падаўжэньне расейскай вайсковай прысутнасьці ў Армэніі да 2044 заявіў пра пэўныя спадзяваньні Баку ў гэтай сувязі. У прыватнасьці, дыплямат выказаў надзею, што Масква будзе прытрымлівацца ўзятых на сябе абавязацельстваў па невыкарыстаньні супраць Азэрбайджану рэсурсаў і ўзбраеньняў 102-й расейскай вайсковай базы, раскватэраванай ў Армэніі.

Тым часам назіральнікі адзначаюць, што падпісаныя ўчора ў Эрэване пагадненьні паміж прэзыдэнтамі Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Сэржам Саргсянам могуць ня выклікаць трывогу ў Азэрбайджане. Расейская “Независимая газета” прыводзіць меркаваньні экспэртаў адносна магчымай падрыхтоўкі “сымэтрычнага адказу Эрывану і Маскве з боку Баку і Анкары”. Ня выключана, што такім адказам “можа стаць турэцкая вайсковая база ў Нахічэванскай аўтаномнай рэспубліцы Азэрбайджану”.
XS
SM
MD
LG