Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане загінулі двое аўстралійскіх вайскоўцаў


Двое аўстралійскіх вайскоўцаў загінулі ў Аўганістане, а яшчэ двое параненыя ў выніку выбуху самаробнай прылады. Генэрал Дэвід Гэрлі паведаміў журналістам, што параненыя знаходзяцца ў шпіталі. Усяго Аўстралія накіравала ў Аўганістан 1500 вайскоўцаў, 20 зь іх загінулі.

Пытаньне знаходжаньня аўстралійскага кантынгенту ў Аўганістане з’яўляецца цэнтральным у выбарчых праграмах большасьці палітыкаў Аўстраліі, якія бяруць удзел ў цяперашніх парлямэнцкіх выбарах. І дзейны ўрад, і апазыцыя падтрымліваюць аўстралійскую вайсковую прысутнасьць у гэтай краіне. Міністэрства абароны, аднак, не выключае, што праз два гады Аўстралія можа пачаць вывад сваіх войскаў з Аўганістану.
XS
SM
MD
LG