Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэры патлумачыў сваё вяртаньне ў Кабул


Старшыня сэнацкага камітэту ЗША па замежных справах Джон Кэры патлумачыў журналістам, чаму ён вярнуўся пасьля Пакістану ў Аўганістан, які ўжо наведаў на мінулым тыдні.

Паводле сэнатара, гэта было зроблена на просьбу прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая, які прапанеаваў працягнуць абмеркаваньне пытаньня барацьбы з карупцыяй. Напярэдадні Кэры заявіў Карзаю, што далейшая падтрымка аўганскіх уладаў з боку ЗША цалкам залежыць ад посьпехаў у барацьбе з карупцыяй.

Падчас сустрэчы ў пятніцу Карзай запэўніў амэрыканскі бок, што ўлады краіны будуць паважаць незалежнасьць працы антыкарупцыйных назіральнікаў. Таксама, паводле Кэры, было выказана абяцаньне пашырыць правы і магчымасьці дзейнасьці гэтых кантрольных органаў у Аўганістане. Як вынікае з аднаго з дасьледаваньняў, аб’ём хабару ў краіне роўны чвэрці ўсяго валавога ўнутранага прадукту.
XS
SM
MD
LG