Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палестына выставіла Ізраілю ўмовы для перамоў



Палестынскі бок прыняў запрашэньне Вашынгтону адносна наўпростых мірных перамоваў зь Ізраілем. Пры гэтым кіраўнік палестынскай дэлегацыі Саэб Эрэкат папярэдзіў, што дэлегацыя пакіне перамовы ў выпадку, калі Ізраіль абвесьціць аб будаўніцтве новых паселішчаў. У сваю чаргу, ізраільскі бок таксама прыняў запрашэньне.

Як заявіла напярэдадні дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, перамовы, якія пройдуць у ЗША, пачнуцца 2 верасьня.
XS
SM
MD
LG