Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ЗНОЎ ЦЁПЛА


... месцамі навальніцы, +22..+29°С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск наведае дакладчыца Рады Эўропы па Беларусі, кіраўніца падкамітэту Парлямэнцкай асамблеі РЭ па Беларусі Сініка Хурскайнэн.

У офісе Партыі БНФ кандыдат у кандыдаты ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прэзэнтуе ініцыятыву па аб'яднаньні ўсіх апазыцыйных сілаў на глебе нацыянальных інтарэсаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


23 жніўня 1430, палякі сарвалі каранацыю вялікага князя літоўскага Вітаўта.

23 жніўня 1939 году ў Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, шырака вядомы як пакт Молатава-Рыбэнтропа.

23 жніўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет сярэднявечны аўстрыйскі дыплямат і падарожнік Зыгмунт Гербэрштэйн, які падрабязна апісаў тагачасную Беларусь; расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня Аляксандар Грын, аўтар папулярных “Пунсовых ветразяў”, і народны паэт Беларусі Пімен Панчанка.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


23 – Агульнаэўрапейскі дзень Памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў

23 жніўня – Міжнародны дзень памяці ахвяраў гандлю людзьмі

23 жніўня Вугоршчына адзначае Дзень памяці падзеяў 1956 году, калі савецкія танкі ўварваліся на вуліцы Будапэшту.

МІНУС 365:


Акцыя на плошчы Незалежнасьці “Камунізм = фашызм”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Галоўнае значэньне савецка-нямецкай дамовы аб ненападзеньні палягае ў тым, што дзьве найбольшыя дзяржавы Эўропы дамовіліся, каб пакласьці канец варожасьці між імі, прадухіліць пагрозу вайны і жыць у міры паміж сабою”.

Вячаслаў Молатаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG