Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АДКБ не дапаможа Кіргізстану


Лідэры шасьці краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы не дамовіліся адносна дапамогі Кіргізстану. Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева зьвярнулася да ачольнікаў іншых краінаў-чальцоў з просьбай удзяліць яе краіне вайсковую дапамогу для забесьпячэньня бясьпекі падчас прабядзеньня парлямэнцкіх выбараў, заплянаваных на кастрычнік.

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян сказаў, што кансультацыі па гэтым пытаньні працягнуцца.

У Ераване сёньня праходзіць нефармальны саміт АДКБ, які будзе доўжыцца да нядзелі.
XS
SM
MD
LG