Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль асьцерагае прапалестынскіх актывістаў


Ізраіль пакідае за сабой права ўжыць сілу пры перахопе чарговай флятыліі, якая зьбіраецца даставіць гуманітарную дапамогу ў Паласу Газы. Пра гэта прадстаўнік Тэль-Авіву заявіў сёньня Арганізацыі аб'яднаных нацыяў. Ізраіль блякуе Паласу Газы, якой кіруе радыкальная ісламская групоўка ХАМАС.

Чакаецца, што ў нядзелю зь Лібану выплыве чарговы карабель нагружаны гуманітарнай дапамогай для палестынцаў. На судне паплыве 50 прапалестынскіх актывістак, сярод якіх – арабская поп-зорка Мэй Харыры.

У траўні міжнародная супольнасьць рэзка скрытыкавала Ізраіль за вайсковую апэрацыю "Флятыліі міру", якая везла гуманітарную дапамогу ў Паласу Газы зь Кіпру. Пры захопе аднаго з караблёў ізраільскія спэцназаўцы забілі 9 прапалестынскіх актывістаў.
XS
SM
MD
LG