Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 20 жніўня тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію для прамысловых спажыўцоў павялічаны на 20,9%, паведамілі ў міністэрстве эканомікі рэспублікі.

Як раней паведамлялася, у Беларусі пастановай Мінэканомікі з 11 жніўня на 13,2% былі павялічаныя цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – да Br716 тыс. за 1 тыс. кубамэтраў без уліку падатку на дабаўленую вартасьць.

У Мінэканомікі зьвярнулі ўвагу, што неабходнасьць перагляду цэнаў на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў ўзьнікла "ў сувязі з падаражаньнем кошту набыцьця прыроднага газу ў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама зьменаў агульных эканамічных умоваў гаспадараньня".

Як паведамлялася, Беларусь пасьля нядаўняй "газавай вайны" была вымушаная плаціць за газ кантрактную цану, а не $150, як у 1 паўгодзьдзі. Акрамя таго, 2 ліпеня 2010 году "Газпром" і "Белтрансгаз" падпісалі дадатковае пагадненьне да кантракту, якое прадугледжвае павышэньне "Белтрансгазам" ўнутранай аптовай надбаўкі на газ з $10,47 да $11,09 за тысячу кубамэтраў з 1 студзеня 2010 году.
XS
SM
MD
LG