Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суніцкія экстрэмісты ўзялі на сябе адказнасьць за выбух у Багдадзе



Арганізацыя “Ісламская дзяржава Ірак” ўзяла на сябе адказнасьць за нядаўні выбух у Багдадзе, у выніку якога 58 чалавек загінулі і 130 былі параненыя. У сёньняшняй заяве экстрэмістаў адзначаецца, што выбух у Цэнтры па наборы ў войска быў накіраваны супраць “шыітаў-адступнікаў, якія прадаюць веру”.

“Ісламская дзяржава Ірак” - арганізацыя, якая аб'ядноўвае шэраг суніцкіх экстрэмісцкіх груповак, у тым ліку “Аль-Кайды ў Іраку”".
XS
SM
MD
LG