Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што стане галоўнай тэмай на саміце АДКБ?


Цяперашні прэзыдэнт Кіргізстану, Роза Атунбаева, былы амбасадар ЗША ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амэрык, паспрабуе пераканаць АДКБ пагадзіцца на пастаўку верталётаў, бронетранспарцёраў і сродкаў на падрыхтоўку сіл бясьпекі Кіргізстану.

"У мяне ёсьць адчуваньне, што існуе агульны недавер да дзеючай у Кыргызстане улады", кажа Аляксей Малашэнка, палітоляг, адмыслоўца па Цэнтральнай Азіі маскоўскага Цэнтра Карнэгі.

Прадстаўнікі Расеі кажуць, што пытаньне адпраўкі войскаў у Кыргызстан не стаіць на парадку дня. Паводле аналітыкаў, Крэмль ня хоча рызыкаваць жыцьцямі расейскіх вайскоўцаў, нягледзячы на сваю перакананасьць у тым, што постсавецкая Цэнтральная Азія знаходзіцца ў межах інтарэсаў Масквы.

Масква будзе імкнуцца, каб рашэньне наконт ваеннай дапамогі і паставак ваеннай тэхнікі Бішкеку прымалася калектыўна, кажа Малашэнка, каб паказаць, што АДКБ зьяўляецца істотнай сілай.

"Прымаючы пад увагу характар мерапрыемства, любы з прэзыдэнтаў можа прапанаваць дадатковыя пытаньні для абмеркаваньня. Напрыклад, плянуецца, што прэзыдэнт Расеі, які цяпер ёсьць старшынём Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ, прапануе абмяркаваць дату наступнага Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ у Маскве", кажа памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька.

Нефармальны саміт у Ерэване, які пачынаецца ў пятніцу, 20 жніўня, стане ужо чацьвёртым у гісторыі АДКБ. Кіраўнікі дзяржаў правядуць двухбаковыя сустрэчы, а таксама наведаюць знакамітае возера Севан.


Арганізацыя Дамовы Калектыўнай Бясьпекі
АДКБ зьяўляецца ваенна-палітычны саюзам, куды уваходзіць сем краін: Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея, Таджыкістан і Узбэкістан.

7 кастрычніка 2002 года прэзыдэнты Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кіргізстану, Расея і Таджыкістану ў Ташкенце падпісалі статут арганізацыі , заснаваўшы Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпекі. 23 чэрвеня 2006 Узбэкістан стаў паўнапраўным членам АДКБ.

Статут пацьвердзіў імкненьне усіх дзяржаў-удзельніц устрымлівацца ад прымяненьня або пагрозы прымяненьня сілы. Падпісанты ня могуць далучацца да іншых ваенных саюзаў ці іншых груп дзяржаў, агрэсія супраць адной з дзяржаваў-удзельніц павінна разглядацца як агрэсія супраць усіх. АДКБ штогод праводзіць ваенныя камандна-штабныя вучэньні




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG